Чацвер - 2010-09-02

Глядзі Сёння

07:00 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання
07:20 На колах
07:50 Побач з намі
08:05 «Першы дзень», дак. фільм
08:30 Прыватная калекцыя
08:55 «Берасцейская крэпасць – дзве абароны», дак. фільм
09:25 Гісторыя пад знакам Пагоні : Кірыла Тураўскі
09:30 Паляванне на дзівосы (спазнаваўчая праграма)
09:50 «Катынь. Праўда і хлусня пра злачынства», дак. фільм
10:30 «Папялушка», тэлесерыял : 56 серыя
10:55 «Апошнія дні Сафі Шоль» (Sophie Scholl - Die letzten Tage ), маст. фільм
17:00 Аб’ектыў
17:10 «З Новым годам!» (La bonne année), маст. фільм
19:05 YoLife!
19:20 Калыханка
19:35 Праект «Будучыня»
20:00 «Паветраная абарона падчас «халоднай вaйны» (Krieg in den Wolken), дак. фільм
21:00 Аб’ектыў : галоўнае выданне
21:20 «Фальшываманетнікі Вяртанне «Зграі», серыял : 4 серыя
22:10 «Крыніца» (Zdroj), дак. фільм
23:30 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання

«ТРЭЦІ ЗВАНОК» У МАГІЛЁВЕ

 

Магілёўцы нарэшце дачакаліся прэзентацыі фільму і першых серыяў тэлесерыялу, пра які гараджане гавораць апошнія паўгода. Фільм пра жыццё актораў на два бакі ад тэатральнай сцэны – да спектаклю і па «трэцім званку», пасля якога, як вядома, у залу не пускаюць. Аднак ці лёгка зрэалізаваць такі праект у Беларусі?

 

Фільм «Трэці званок» знялі ў Магілёве. У здымках паўдзельнічалі і жыхары гораду.

 

ГЛЕДАЧЫ:

«Шукала знаёмыя твары, знаёмыя пейзажы».

«У гэтым фільме здымалася мая пляменніца. Я вельмі радая была паглядзець».

«Родны горад пабачыць. І фільм вельмі добры. Добрае кіно. Пабольш бы такога!»

 

Стужка «Трэці званок» – пра актораў правінцыйнага тэатру. Каханне, інтрыгі, здрады – закуліснае жыццё акторы Магілёўскага драматычнага тэатру, а таксама беларускія ды расейскія тэатральныя зоркі вынеслі на ўсеагульны агляд.

 

РЫГОР БЕЛАЦАРКОЎСКІ, ЗАСЛУЖАНЫ АРТЫСТ БЕЛАРУСІ:

«Гэта не тое што авантура, гэта цікава, гэта перспектыўна».

 

Аднак перспектываў стужкі ў Беларусі аўтар не бачыць. Таму і здымаў яе для расейскага гледача. У Маскве рэжысёра чакаюць перамовы з прадзюсерамі. У роднай жа краіне ён сутыкнуўся з праблемамі.

 

ВЯЧАСЛАЎ СІКОРА, РЭЖЫСЁР «ТРЭЦЯГА ЗВАНКА»:

«Мне, як у краіне саветаў, толькі раілі. Але ж параду ў кішэню не пакладзеш і артыстам не заплаціш. Таму я шукаў грошай... Крэдытаў набраў, машыну прадаў. Нейкія каштоўныя рэчы з сям'і вынес ды прадаў».

 

Кіно – гэта не толькі мастацтва, але таксама індустрыя. А яе ў Беларусі пакуль няма, хоць і ёсць добрыя рэжысёры, сцвярджаюць кінакрытыкі. 

 

АНДРЭЙ РАСІНСКІ, КІНАКРЫТЫК:

«У Беларусі тэлеканалы – гэта прылады для селектарных нарадаў, для прамыўкі мазгоў. Для таго, каб запускаць свае серыялы, свае пілотныя праекты, свае фільмы, у іх няма ні грошай, ні патэнцыялу, ні магчымасцяў ніякіх».

  

Таму пакуль некаторыя беларускія кінатворцы выкарыстоўваюць расейскія магчымасці для рэалізацыі сваіх праектаў. Самымі нашумелымі з іх апошнім часам сталі фільм па сцэнары Андрэя Курэйчыка «Любовь-Морковь» і расейская стужка беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Розыгрыш».

 

Аўгіня Манцэвіч, «Аб'ектыў»


Хатняя старонка | Пра нас | Праграма | Нашыя праграмы | Myзыкa | Як нас знайсцi | Рэклама на «Белсаце» | Спасылкі | Кантакт | Мультымедыі |