СФАРМАВАЛІСЯ АКРУЖНЫЯ ВЫБАРКАМЫ
Сёння стаў вядомы склад акруговых камісіяў на мясцовых выбарах, што маюць адбыцца 25 красавіка. У адрозненне ад тэрытарыяльных, дзе прадстаўнікі апазіцыі атрымалі толькі 19 месцаў, у акруговых камісіях ад лагеру апанентаў уладаў будзе куды большае прадстаўніцтва. Прынамсі, так вынікае з сабраных намі першых звестак.
Найбольшая колькасць чальцоў у акруговых камісіях ад апазіцыйных партыяў – па 25 чалавек – на Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Толькі сем апазіцыянераў будуць засядаць у акругах Берасцейшчыны. Паводле самай актуальнай інфармацыі, увогуле ў краіне зарэгістравалі каля васьмідзесяці прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў. А гэта значыць – агулам чальцы ад апазіцыі ўсцяж у меншасці. Усяго ў Беларусі 367 выбарчых акругаў, дзе бальшыня месцаў у камісіях дасталася прадстаўнікам праўрадавых арганізацыяў і партыяў. Да 8 сакавіка яшчэ маюць сфармавацца склады ўчастковых камісіяў.
Алесь Залеўскі, "Аб'ектыў"
|