БРУТАЛЬНАЯ ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ
Сённяшнюю акцыю салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі на Кастрычніцкай плошчы Менску брутальна разагнаў спецназ і людзі ў цывільным. Акцыя цягнулася літаральна некалькі хвілінаў. Больш за 10 удзельнікаў арыштавалі. Гэта прадстаўнікі "Маладога фронту", кампаніяў "Еўрапейская Беларусь" ды "Маладая Беларусь". Арыштаваных адвезлі ў Цэнтральны РАУС Менску.
Спецназаўцы ды людзі ў цывільным накінуліся на ўдзельнікаў акцыі адразу пасля папярэджання, што акцыя несанкцыянаваная. Затрыманне адбывалася з ужываннем сілы: маладзёнаў збівалі ды закідвалі ў аўтобусы. Як і на мінулых акцыях, людзі ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў: па некалькі чалавек стаялі ля кожнага і не давалі рабіць фота- і відэаздымкі. Пры гэтым ніхто з міліцыянтаў і людзей у цывільным не паказваў аніякіх дакументаў.
Сяргей Падсасонны, "Аб'ектыў"
|