Серада - 2010-09-08

Глядзі Сёння

07:00 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання
07:20 Праект «Будучыня» : паўтор
07:50 Сальдa
08:05 Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча : ч. 13: «У Афрадыты са смакам»
08:30 Гісторыя пад знакам Пагоні : Канстанцін Астрожскі і бітва пад Воршаю
08:40 «Бізнес-партыя», рэпартаж
09:00 Моўнік (лінгвістычная праграма)
09:10 Беларусы ў Польшчы
09:25 Вагон (сатырычна-забаўляльная праграма)
09:35 «Бульбаны», мульт-серыял
09:45 «Тры шалёныя нулі» (Trzy szalone zera), тэлесерыял : 2 серыя
10:10 Чаму дэмакратыя? : 1 серыя: «Прашу галасаваць за мяне»
11:10 YoLife!
11:25 «Доктар Марцін» (Doctor Martin), серыял : 1 серыя
12:10 «Кансультацыя ў ружовым садзе» (Ordinace v růžové zahradě), серыял : 1 серыя
17:00 Аб’ектыў
17:05 «Тры шалёныя нулі» (Trzy szalone zera), тэлесерыял : 3 серыя
17:35 «Доктар Марцін» (Doctor Martin), серыял : 1 серыя
18:35 «Катынь. Праўда і хлусня пра злачынства», дак. фільм
19:15 Гісторыя пад знакам Пагоні : Канстанцін Астрожскі і бітва пад Воршаю
19:30 Калыханка
19:40 На колах : паўтор
20:10 Басанож па свеце (спазнаваўчая праграма) : 36 серыя
20:40 Госць «Белсату» : гісторык Галіна Васько: «Савецкія партызаны ў Беларусі былі правакатарамі»
21:00 Аб’ектыў : галоўнае выданне
21:25 Еўрапейскі звяз без сакрэтаў : Малыя і сярэднія фірмы Еўразвязу
21:40 «Чарнобыльскі шлях прафесара Бандажэўскага», рэпартаж
22:00 «Застава» (Karaula), маст. фільм
23:30 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання

ЗАМЕЖНЫ АГЛЯД

ІРАН УЗБАГАЧАЕ ЎРАН

 

Ужо з заўтрашняга дня Іран распачынае вытворчасць узбагачанага да ўзроўню 20 адсоткаў урану. Пра гэта заявіў кіраўнік Арганізацыі атамнай энергіі Ірану.

 

Распрацаваць ядравае паліва больш высокага класу загадаў навукоўцам у нядзелю прэзідэнт Махмуд Ахмадынэжад. Міністр абароны ЗША Робэрт Гейтс назваў "недарэчнай" заяву Тэгерану, буйнога імпарцёра нафты, пра ўзбагачэнне ўрану выключна ў мэтах атрымання электраэнергіі. У выпадку, калі Іран усё ж распачне праграму, ЗША і Нямеччына пагражаюць ўзмацніць санкцыі супраць гэтай краіны.

 

 

«ЭНДЭВАР» АДПРАВІЎСЯ НА МКС

  

Сёння а 11:14 менскага часу з касмічнага цэнтру імя Кенэдзі ў Фларыдзе стартаваў шатл “Эндэвар”. У сераду ён мусіць састыкавацца з Міжнароднаю касмічнаю станцыяй і даставіць на яе неабходныя кампаненты ды абсталяванне. Першую спробу запусціць шатл у нядзелю раніцаю НАСА адклала з-за шчыльнай хмарнасці.

 

 

КІТАЙСКАЯ ЭКАНОМІКА Ў ПЛЮСЕ

 

Кітай рыхтуецца сустрэць год Тыгра ў якасці адзінай краіны, эканоміка якой падчас сусветнага эканамічнага крызісу вырасла ўдвая.

 

"Гэты год лепшы за мінулы. Летась было цяжка знайсці працу, але зараз ужо нашмат лягчэй".

 

Эксперты прагназуюць, што ў 2010 годзе дзякуючы інвестыцыям і ўнутранаму спажыванню рост ВУП Паднябеснай павялічыцца прыкладна на 10 адсоткаў. Калі прагноз спраўдзіцца, ужо да канца года кітайская эканоміка будзе другой у свеце пасля ЗША.

 

 

Сяргей Марчык «Аб'ектыў»

 


Хатняя старонка | Пра нас | Праграма | Нашыя праграмы | Myзыкa | Як нас знайсцi | Рэклама на «Белсаце» | Спасылкі | Кантакт | Мультымедыі |