Środa - 2010-09-08

Dziś w programie

07:00 Obiektyw : powtórka głównego wydania
07:20 Projekt «Przyszłość» : powtórka
07:50 Saldo
08:05 Podróże kulinarne Roberta Makłowicza : odc. 13
08:30 Historia pod znakiem Pogoni : Konstany Ostrogski i bitwa pod Orszą
09:00 Mounik, poradnik języka białoruskiego
09:10 Białorusini w Polsce
09:25 Wagon, satyryczno-rozrywkowy program
09:35 Bulbanany, serial animowany
09:45 Trzy szalone zera : odc. 2
10:10 Dlaczego demokracja? : odc.1: Proszę, głosuj na mnie
11:10 YoLife!
11:25 «Доктар Марцін» (Doctor Martin), серыял : odc. 1
12:10 «Klinika, w różanym sadzie» serial : odc. 1
17:00 Obiektyw
17:05 Trzy szalone zera : odc. 3
17:35 «Доктар Марцін» (Doctor Martin), серыял : odc. 1
18:35 Katyń. Prawda i kłamstwo o zbrodni, dokument
19:15 Historia pod znakiem Pogoni : Konstany Ostrogski i bitwa pod Orszą
19:30 Dobranocka
19:40 Na kołach : powtórka
20:10 Boso przez świat : cz. 36
21:00 Obiektyw : wydanie główne
21:25 Unia bez sekretów : Małe i średnie firmy Unii Europejskiej
21:40 Czarnobylski szlak prof. Bondarzewskiego, reportaż
22:00 Posterunek graniczny, film fab
23:30 Obiektyw : powtórka głównego wydania

ЗНІШЧАЛЬНАЯ СУМЕСЬ

Гэтаю зімою сталі папулярнымі адмысловыя сезонныя сметнішчы. Але туды звозіцца не смецце, а снег, які, аднак, паляжаўшы ў брудным горадзе, у пэўным сэнсе таксама становіцца смеццем.

 

Снег, змяшаны з соллю і пяском, пераўтвараецца ў сапраўдны знішчальнік. Ботаў ды аўтамабільных апонаў.

 

ЖЫХАР МАГІЛЁВА:

"У зімовы час лепш, каб машына стаяла ў гаражы, увогуле не чапаць яе. Абутак тым больш. Увесь рассыпаецца. Не хапае на сезон зімовага абутку". 

 

Аднак найбольшую шкоду такая танная снежна-саляная сумесь прыносіць навакольнаму асяроддзю і чалавеку, трапляючы ў глебу ды ваду. Такую вось карціну назіраюць у Магілёве.

 

ВІКТАР СЕЛІХАНАЎ, УП "ЭКАЛОГІЯ ГОРАДУ І ВЁСКІ":

"Свінец, калій, цэзій. Практычна ўся сумесь табліцы Мендзялеева і іх злучэнні. Усё гэта ідзе сюды. Потым у Пячэрску людзі п'юць".

 

Камунальнікі часта не паспяваюць альбо папросту лянуюцца звозіць снег на адмысловыя палігоны ды згружаюць яго на пляцоўкі ў цэнтры гораду, адкуль брудная маса спаўзае пад адхон гарадскога валу. Калі снег пачне таяць, уся гэтая хімічная сумесь апынецца ў Дняпры.

 

ВІКТАР СЕЛІХАНАЎ, УП "ЭКАЛОГІЯ ГОРАДУ І ВЁСКІ":

"І самае галоўнае, нават калі танна, трэба ніжэй Дняпра звозіць".

 

За мінулы тыдзень толькі з Менску вывезлі больш за 140 тысячаў кубаметраў снегу. У рэгіёнах сітуацыя больш напружаная.

 

КІРОЎЦА СНЕГАЎБОРАЧНАЙ МАШЫНЫ:

"Не паспяваем. Тэхнікі-то мала. Вось на мосце стаяць. Пагрузчыкі працуюць, а тэхнікі няма".

 

Аднак не стае і працоўнай сілы. На ўвесь трохсотсямідзесяцітысячны Магілёў толькі 34 працаўнікі "Зелянгасу" прыбіраюць снег. Большасць гараджанаў ставіцца да сітуацыі з разуменнем.

 

ЖЫХАРЫ МАГІЛЁВА:

"А што, глядзіце, як яны працуюць! Што, нядрэнна? Я лічу, што выдатна".

"Сёлета столькі снегу, што я не ведаю, якія могуць быць да іх прэтэнзіі!"

 

Пакуль прэтэнзіі наконт санітарных нормаў магілёўскім уладам выказваюць толькі эколагі, а звычайныя жыхары маўчаць, снег працягваюць згружаць у не прызначаныя для гэтага месцы.

 

Аўгіня Манцэвіч, "Аб’ектыў"

 


Główna | O nas | Program TV | Nasze programy | Muzyka | Jak nas znaleźć | Reklama | Linki | Kontakt | Multimedia |