Чацвер - 2010-09-02

Глядзі Сёння

07:00 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання
07:20 На колах
07:50 Побач з намі
08:05 «Першы дзень», дак. фільм
08:30 Прыватная калекцыя
08:55 «Берасцейская крэпасць – дзве абароны», дак. фільм
09:25 Гісторыя пад знакам Пагоні : Кірыла Тураўскі
09:30 Паляванне на дзівосы (спазнаваўчая праграма)
09:50 «Катынь. Праўда і хлусня пра злачынства», дак. фільм
10:30 «Папялушка», тэлесерыял : 56 серыя
10:55 «Апошнія дні Сафі Шоль» (Sophie Scholl - Die letzten Tage ), маст. фільм
17:00 Аб’ектыў
17:10 «З Новым годам!» (La bonne année), маст. фільм
19:05 YoLife!
19:20 Калыханка
19:35 Праект «Будучыня»
20:00 «Паветраная абарона падчас «халоднай вaйны» (Krieg in den Wolken), дак. фільм
21:00 Аб’ектыў : галоўнае выданне
21:20 «Фальшываманетнікі Вяртанне «Зграі», серыял : 4 серыя
22:10 «Крыніца» (Zdroj), дак. фільм
23:30 Аб’ектыў : паўтор галоўнага выдання

Што новага

10 сутак арышту для Івана Шульгі. Брусель цікавіцца лёсам журналіста

Беларускаму журналісту, затрыманаму ўчора падчас налёту міліцыі на кватэру прадстаўніка тэлеканалу “Белсат” у Менску, сёння прысудзілі 10 сутак адміністратыўнага арышту. Прысуд на падставе абвінавачвання ў дробным хуліганстве абвесцілі ў судзе Савецкага раёну сталіцы. Раней стала вядома, што лёсам Івана Шульгі заняліся еўрадэпутаты.
 
Журналіста асудзілі паводле арт. 17.1 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях. Паводле міліцыянтаў, якія былі адзінымі сведкамі на працэсе, Іван Шульга нібыта абражаў іх, а таксама ўдарыў аднаго з іх і сарваў міліцэйскі шаўрон. Спачатку ў залю суда не пускалі незалежных журналістаў, аднак пазней у памяшканне дапусцілі адвакатку.
 
Перад абвешчаннем прысуду Конрад Шыманьскі, дэпутат Еўрапейскага Парламенту, заклікаў Еўрапейскую Камісію неадкладна бараніць журналіста тэлеканалу “Белсат” Івана Шульгу. Заяву ў звязку з гэтаю сітуацыяй зрабіў і Яцэк Пратасевіч, кіраўнік дэлегацыі па справах Беларусі Еўрапейскага Парламенту.
 
“Ад нашай актыўнай пазіцыі можа залежаць лёс і нават жыццё маладога чалавека, адзінаю віною якога ёсць барацьба за свабоду слова ў Беларусі,” – гаворыцца ў лісце еўрадэпутата Конрада Шыманьскага да Еўрапейскай Камісіі.
 
Ліст сёння атрымала баранэса Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Еўразвязу па справах замежнай палітыкі ды палітыкі бяспекі.
 
ЯЦЭК ПРАТАСЕВІЧ, КІРАЎНІК ДЭЛЕГАЦЫІ ПА СПРАВАХ БЕЛАРУСІ Ў ЕЎРАПАРЛАМЕНЦЕ:
“Гэта чарговы прыклад таго, як улады ў Менску блакуюць незалежныя ініцыятывы дзе толькі могуць. А дэкларацыі пра дэмакратычныя стандарты – гэта толькі прыгожыя словы. ЕЗ не можа прыняць гэтага ў якасці нармальнай сітуацыі”.
 
Паводле еўрадэпутата, такія падзеі паўплываюць на перамовы Еўразвяз–Беларусь, напрыклад, на прыняцце рашэння пра склад дэлегацыі Беларусі ў “Еўранэсце” (супольным прадстаўніцтве Еўрапарламенту і дзяржаваў праграмы “Усходняе партнёрства”).
 
ЯЦЭК ПРАТАСЕВІЧ, КІРАЎНІК ДЭЛЕГАЦЫІ ПА СПРАВАХ БЕЛАРУСІ Ў ЕЎРАПАРЛАМЕНЦЕ:
“Такія дзеянні паказваюць, што нельга ўспрымаць улады Беларусі як сур’ёзнага партнёра”.
 
Івана Шульгу працаўнікі міліцыі затрымалі ўчора, 3 лютага, падчас сваёй спробы ўварвацца ў кватэру прадстаўніка незалежнага тэлеканалу ў Менску. У момант затрымання Іван паспеў папярэдзіць сваіх калегаў у кватэры, каб не адчынялі дзвярэй. Забарыкадаваным журналістам адключылі электрычнасць. Міліцыя адступіла пасля прыбыцця на месца падзеяў незалежных журналістаў. У якасці нагоды для сваіх дзеянняў міліцыянты назвалі скаргі суседзяў на нібыта шум і надмернае спажыванне алкаголю ў кватэры, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу “Белсат” у Менску.
 
АГНЕШКА РАМАШЭЎСКАЯ-ГУЗЫ, ДЫРЭКТАРКА “БЕЛСАТУ”:
“Спадзяюся, што гэты прысуд – асобна ўзяты выпадак, а не частка палітыкі, скіраванай супраць незалежных журналістаў. Чакаем на вызваленне нашага калегі ды ягонае вяртанне дадому”.

 



Каб мець магчымасць каментаваць, неабходна зарэгістравацца на форуме «Белсату».



Колькасць каментароў: 0

Хатняя старонка | Пра нас | Праграма | Нашыя праграмы | Myзыкa | Як нас знайсцi | Рэклама на «Белсаце» | Спасылкі | Кантакт | Мультымедыі |