Фільм «ІзГоі» пра габрэйскіх партызанаў у Беларусі пакажуць на фестывалі ў Варшаве.
Дакументальная стужка, знятая для «Белсату», прайшла адбор да ўдзелу ў VII Міжнародным кінафестывалі «Габрэйскія матывы»
Стужка «ІзГоі», знятая вядомым тэлежурналістам Аляксандрам Ступнікавым для тэлеканалу «Белсат», распавядае пра невядомую старонку гісторыі Беларусі: дзейнасць габрэйскіх партызанскіх атрадаў падчас Другой усясветнай вайны.
Узброеныя габрэйскія аддзелы ў нашай краіне былі адзінымі ў Еўропе, якія не толькі змагаліся з гітлераўцамі, але і дапамагалі перажыць вайну тым, хто ўцёк з гета ды хаваўся па лясох, каб не стацца ахвярамі нацыстаў.

|