Нашыя праграмы
|
|
Нашыя праграмы
Аб’ектыў
Праграма навінаў
Галоўная інфармацыйная праграма каналу. Штодня свежыя навіны з Беларусі ды свету – без цэнзуры і прапаганды. Свет такі, які ён у сапраўднасці – у аб'ектыве «Белсату» на Вашых экранах штовечар а 17:00 (1 выданне) i 21:00 (галоўнае выданне).
|
|
|
Тыдзень у «Аб'ектыве»
«Тыдзень у «Аб’ектыве» – гэта падсумаванне найважнейшых падзеяў пры ўдзеле вядомых экспертаў, палітыкаў, публіцыстаў. Нядзеля, 21.00.
Глядзіце, каб разумець. Пытайце, каб ведаць. |
|
|
ПраСвет
|
Штотыднёвы агляд падзеяў у свеце. Чым жыве планета і як мяняецца? Якім чынам гэта ўплывае на нас? Свежы погляд на міжнародную палітыку, зразумела пра глабальную эканоміку і цікава пра культуру... |
|
|
Госць «Белсату»
|
Аўтарская публіцыстычная праграма Паўла Мажэйкі. Кожную пятніцу ў студыі праграмы наш госць. Мы запрашаем палітыкаў, публіцыстаў, экспертаў, прадстаўнікоў розных грамадскіх і культурніцкіх колаў сучаснай Беларусі ды свету. |
|
|
Рэмарка (культурніцкая праграма)
|
Праграме прысвячаецца тром формам творчасці – літаратуры, выяўленчаму мастацтву і тэатру, якія рэпрэзентуюць тры вядоўцы: Святлана Адзінец (Курс), Міхал Анемпадыстаў, Лізавета Міхальчук. |
|
|
Прыватная калекцыя
|
У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы... |
|
|
Акно ў Еўропу
|
Штотыднёвы тэлечасопіс пра Беларусь і Еўрапейскі Звяз, створаны для маладых і актыўных гледачоў. |
|
|
Тыдзень з радыё «Свабода»
|
Аналітычная дыскусія журналістаў і экспэртаў радыё «Свабода» на актуальныя і гарачыя тэмы бягучага тыдня. Дынамічны аналіз падзеяў. |
|
|
|