«Дарога на Вільню», дак. фільм
Аснова сцэнара – развагі двух герояў, якія падарожнічаюць па старадаўнім Віленскім тракце. Адзін з іх – вядомы беларускі гісторык і публіцыст Сяргей Харэўскі. Другі – выбітны аўтар-выканаўца Зміцер Бартосік. З іхных развагаў вынікае, што без належнай увагі і рэстаўрацыйных працаў нашым нашчадкам застануцца толькі руіны. Не будзе ані Крэўскага замку, ані сядзібы Агінскіх. А разам са знікненнем культавых помнікаў мы таксама згубім і дух Віленскага тракту. Мы наведваем мясцовасці Рáдашкавічы, Плябань, Мясота, Ракуцёўшчына, Залессе, Крэва, дзе было падпісанае гістарычнае пагадненне – Крэўская унія.
2008 г., Беларусь |